На Аўгустоўскім канале адкрыўся турыстычны сезон

1 красавіка на беларускай частцы Аўгустоўскага канала адкрыўся турыстычны сезон. Падчас святочнай цырымоніі ўсіх ахвотных маглі пакатаць на новым цеплаходзе “Нёман”.
На тэрыторыі турыстычнай зоны беларускай часкі канала знаходзіцца некалькі помнікаў архітэктуры XVII-XIX стагоддзяў, унікальны паркавы комплекс у Свяцку.

Сёлета да турыстычных маршрутаў ў зоне Аўгустоўскага канала далучаныя некалькі фартоў абарончага збудавання Гродзенскай крэпасці, якія былі пабудаваныя напярэдадні 1-й Сусветнай вайны.

У мінулым месяцы была пададзена заяўка на ўнясенне Аўгустоўскага канала ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна