Вы тут

На апошніх таргах жніўня выраслі курсы долара і расійскага рубля

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія адбыліся 30 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 
 
Курс долара ЗША зноў павялічыўся — з 2,0923 да 2,0980 беларускага рубля. Курс еўра пайшоў наніз — з 2,3175 да 2,3160 беларускага рубля. Курс расійскай валюты вырас: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1577 беларускага рубля (у чацвер — 3,1396).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,38%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.