На апошніх таргах сакавіка ў Беларусі вырас толькі курс расійскага рубля
![На апошніх таргах сакавіка ў Беларусі вырас толькі курс расійскага рубля](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/valiuta-2201.jpg.webp?itok=Toxypjfq)
Па выніках таргоў, якія адбыліся 29 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША панізіўся — з 2,1288 да 2,1285 рубля, курс еўра таксама зменшыўся — з 2,3937 да 2,3889 рубля. Курс расійскай валюты пайшоў угору: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2871 беларускага (у чацвер).
У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля аслабеў на 0,04%.