Вы тут

На апошніх таргах года ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

Фота: pixabay.com

28 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся апошнія таргі 2018 года. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША пайшоў угору — з 2,1495 да 2,1598 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас — з 2,4456 да 2,4734 рубля. Расійскі рубель патаннеў — за 100 расійскіх сёння даюць 3,1128 беларускага рубля (у чацвер — 3,1141).