Вы тут

На апошніх хвілінах матчу "Мінск" забіў тры галы "Славіі", але ўпусціў нічыю

fcslavia.by

У пятніцу, 10 траўня, стартаваў сёмы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Мазырская "Славія" выйграла ў "Мінска" — 4:3. Да 87-й хвіліны гаспадары поля выйгравалі з лікам 3:0 і адчувалі сябе камфортна. Аднак госці пачалі забіваць галы і на першай даданай да асноўнага часу хвіліне зрабілі лік 3:3! Усё ж "Славія" вырвала перамогу, на 94-й хвіліне! Сведкамі гэтага выніковага паядынку сталі амаль тры тысячы чалавек. Статыстыку гл. тут.

11 траўня пройдуць матчы "Іслачы" і "Энергетыка-БДУ", "Дняпро-МЧЗ" і "Нёмана", брэсцкага "Дынама" і "Гарадзеі", "Тарпеда-БелАЗ" і "Слуцка". Каляндар гл. тут.

У чэмпіянаце лідыруе "Шахцёр" — 15 ачкоў, у брэсцкага "Дынама" — 14, "Іслач" і БАТЭ набралі па 12 ачкоў.