На АНТ закрылі ток-шоу Вадзіма Гігіна "Справа прынцыпу"

На АНТ закрылі ток-шоу Вадзіма Гігіна "Справа прынцыпу"

У новым тэлевізійным сезоне на канале АНТ не будзе выходзіць штотыднёвае шоу Вадзіма Гігіна "Справа прынцыпу", паведамляе nn.by. Яна выходзіла па панядзелках а 21-й гадзіне пасля вечаровага выпуску "Нашых навін".

У сваю праграму Гігін нярэдка запрашаў апазіцыйных палітыкаў, але таксама і прарасійскіх актывістаў. Як піша nn.by, кіраўніцтва АНТ прапаноўвала Гігіну не выпячваць свае прарасійскія настроі падчас перадач. Пры нязгодзе з гэтымі заўвагамі яму, нібыта, прапанавалі знайсці больш адпаведную яго поглядам пляцоўку. Ёсць верагоднасць, што ток-шоу з Гігіным хутка з’явіцца на тэлеканале "Мір".

Дарэчы, Гігін з’яўляецца дэканам філасофскага факультэта БДУ. Раней быў рэдактарам часопіса "Беларуская думка".

Замест шоу Гігіна будзе выходзіць ток-шоў Дзмітрыя Бачкова "Наша жыццё". Запіс першага выпуску шоу Бачкова "Наша жыццё" адбыўся 8 верасня. Выпуск будзе прысвечаны тэме тэрарызму. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі