На Алімпіяду ў Пекін паедуць каля 160 беларускіх спартоўцаў

Каля 160 беларускіх спартоўцаў паедуць на Алімпіяду ў Пекін, паведамляе "Інтэрфакс". Канчатковы склад беларускай алімпійскай дэлегацыі будзе зацверджаны неўзабаве Нацыянальным алімпійскім камітэтам. На сённяшні час ёсць 263 кандыдаты-спартоўцы, якія рыхтуюцца для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях. Пры гэтым ужо заваяваныя 177 алімпійскіх ліцэнзій па 21 відзе спорту.

Беларускія спартоўцы мусяць да пекінскай Алімпіяды заваяваць ліцэнзіі ў наступных відах спорту — пяціборстве, тэнісе, вольнай барацьбе (жанчыны), баскетболе, акадэмічным веславанні, стральбе з лука, а таксама ў шэрагу спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі