На Акрэсціна адмянілі перадачы — акрамя лекаў
![На Акрэсціна адмянілі перадачы — акрамя лекаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/akrescina-0701.jpg.webp?itok=grV1F6Do)
У Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна адмянілі прыём перадач — акрамя лекаў. Паведамляецца, што гэта часовая мера, якая тлумачыцца распаўсюдам каранавіруса.
Дарэчы, гэтак жа прыкрываючыся "эпідэміялагічнай сітуацыяй", сілавікі не пускаюць адвакатаў на сустрэчы ў СІЗА.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.