На акцыях 20 верасня ў Беларусі затрымалі каля 240 чалавек

На акцыях 20 верасня ў Беларусі затрымалі каля 240 чалавек

Падчас вулічных акцыяў 20 верасня ў Беларусі былі затрыманыя 236 чалавек. Такую лічбу дае праваабарончы сайт "Вясна". 

Паводл звестак праваабаронцаў, у Мінску былі затрыманыя 167 чалавек, у рэгіёнах — 69. Некаторых з затрыманых адпусцілі. Сярод тых, каго адпусцілі, — цяжарная гродзенка Вераніка (пра яе паведамляла Еўрарадыё), гамяльчанка Ірына Журава, затрыманая разам з 12-гадовым дзіцем, вядомы гісторык з Гродна Алесь Смалянчук ды іншыя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі