На акцыі афіцыйных прафсаюзаў затрымалі сацыял-дэмакратаў Статкевіча

На акцыі афіцыйных прафсаюзаў затрымалі сацыял-дэмакратаў Статкевіча

Актывісты аргкамітэта сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" былі затрыманыя на першамайскай акцыі афіцыйных прафсаюзаў у Мінску. Пра гэта паведамляе ў сацсетках лідар партыі Мікалай Статкевіч

Па яго словах, актывісты прыйшлі ў парк Перамогі, дзе праходзіў афіцыйны мітынг. 

"Група партыйных актывістаў прыйшла на яго і падняла нацыянальныя сцягі і плакаты з сацыяльнымі патрабаваннямі. Міліцыя затрымала пяцярых з іх. Затрыманыя генеральны сакратар Народнай Грамады Сяргей Спарыш і кіраўнік гаркама Валянцін Троцкі заявілі, што ў выпадку адміністрацыйнага арышта за 1 мая яны аб'явяць галадоўку пратэста. Затрыманыя знаходзяцца ў Цэнтральным РУУСе. Яны адмовіліся станавіцца тварам да сцяны", — напісаў Статкевіч.

Паведамляецца, што актывісты ўзнялі патрабаванне адмяніць дэкрэт №1 (новая рэдакцыя вядомага "Дэкрэта аб дармаедах"), а таксама патрабавалі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. 

Акрамя актывістаў Спарыша, Троцкага і Андрэя Шыпуліна міліцыянты затрымалі некалькі чалавек, якія проста фатаграфаваліся каля плакатаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі