На адной з фермаў Баранавіцкага раёна ўсе каровы атрымалі чыпы

На адной з фермаў у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці ўсе каровы атрымалі чыпы, якія дазваляюць кантраляваць здачу імі малака. Чыпы яны носяць на шыі. Самую сучасную кампутарную тэхніку на малочна-таварную ферму “Казлякевічы-2” паставіла нямецкая фірма. Колькі яна каштавала гаспадару – саўгасу-камбінату “Мір”, невядома.

На адкрыццё абноўленай фермы прыязджаў старшыня райвыканкаму і праваслаўны святар, які асвянціў усе памяшканні.

“Спадзяемся, што мы станем лепшымі ў раёнах па надоях малака”, - гаворыць загадчыца новай фермы Тамара Грышчук.

Дарэчы, з устаноўкай новага абсталявання ўдвая скарацілася колькасць працаўнікоў на ферме.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі