На 4 і 5 лютага ў Беларусі прагназуецца моцны вецер

На 4 і 5 лютага ў Беларусі прагназуецца моцны вецер

На 4 і 5 лютага ў Беларусі прагназуецца моцны вецер — з парывамі да 15-20 метраў за секунду. З гэтай нагоды сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі. У нядзелю пераважна ў Гомельскай вобласці чакаюцца працяглыя моцныя ападкі — мокры снег. У асобных раёнах уначы і раніцай 3 лютага таксама магчымы моцны мокры снег. Ападкі (у тым ліку і дождж) у суботу магчымыя амаль па ўсёй краіне. Тэмпература паветра заўтра ўначы складзе 1-7 марозу (на Гомельшчыне — ад 0 да +2), удзень — ад -2 да +4 градусаў, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі