На 24 лютага ў Беларусі з-за маразоў аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі
![На 24 лютага ў Беларусі з-за маразоў аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadvorje-2112_0.jpg.webp?itok=aauZBwYR)
На суботу, 24 лютага, у Беларусі з-за маразоў аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Уначы чакаецца ад -14 да -20 градусаў, аднак на поўначы будзе да 25-29 градусаў марозу, на поўдні — ад -9 да -13. Удзень прагназуецца ад -7 да -13 градусаў. Невялікі снег магчымы толькі ў паўднёвай частцы нашай краіны, інфармуе БЕЛТА.
ДАІ з-за моцных маразоў рэкамендуе кіроўцам устрымацца ад далёкіх паездак.