Моцныя маразы ў Беларусі пратрымаюцца да канца лютага

Моцныя маразы ў Беларусі пратрымаюцца да канца лютага

Моцныя маразы ў Беларусі пратрымаюцца да канца лютага. У начныя гадзіны месцамі тэмпература паветра можа дасягаць 25-28 градусаў, паведамляюць сіноптыкі.

У пятніцу, 23 лютага, уначы чакаецца ад -14 да -20 градусаў, толькі на поўдні краіны будзе 7-13 градусаў са знакам мінус. Удзень тэмпература паветра складзе ад -3 градусаў па поўдні да -12 на поўначы. Будзе пераважна без ападкаў.

У суботу, 24 лютага, у начныя гадзіны і раніцай прагназуецца ад -16 да -23 градусаў (пры праясненнях — да -25, на поўдні — 10-15 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -7 да -13 градусаў. Кароткачасовы снег магчымы пераважна на Гомельшчыне і на захадзе.

У нядзелю, 25 лютага, кароткачасовы снег магчымы толькі на поўдні Беларусі. Уначы чакаецца ад -18 да -23 (месцамі — да -25 градусаў, на поўдні — ад -14 да -17), удзень — ад -10 да -15 градусаў.

Падобныя ўмовы надвор’я захаваюцца ў пачатку наступнага тыдня. У начныя гадзіны пры праясненнях тэмпература паветра можа дасягаць -28, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі