Вы тут

На 23 чэрвеня сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі чырвоны ўзровень небяспекі

23 чэрвеня ў Беларусі будзе да +36 / pixabay.com

Самы высокі — чырвоны ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі на сераду, 23 чэрвеня, у Беларусі.

Як паведамляе Белгідраметцэнтр, чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы ў асобных раёнах па захадзе, удзень — на большай частцы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Пры навальніцах прагназуюцца моцныя дажджы, магчымы град. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, удзень у асобных раёнах моцны парывісты. 

Уначы будзе 18-23 вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад 29 да 34 цяпла на большай частцы Гомельскай і Магілёўскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі месцамі паветра прагрэецца да +35...+36.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.