На 2 гады дыскваліфікаваная беларуская лёгкаатлетка

На 2 гады дыскваліфікаваная беларуская лёгкаатлетка

На 2 гады дыскваліфікаваная беларуская лёгкаатлетка Ганна Драбеня. Яе пакаралі за станоўчы тэст на допінг, які ў спартсменкі ўзялі 11 красавіка 2015 года. Адбылося гэта на Кубку Беларусі ў Брэсце. Як інфармуе "Прессбол", тэрмін дыскваліфікацыі адлічваецца ад 28 красавіка 2015 года, ён скончыцца 27 красавіка 2017-га.

Ганне Драбені 28 гадоў. Яна — удзельніца Алімпійскіх гульняў у Лондане. Драбеня — шматразовая чэмпіёнка Беларусі па спартыўнай хадзьбе. Трэнерам лёгкаатлеткі з'яўляўся Аляксандр Родзічаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі