МЗС Украіны высвятляе прычыны дэпартацыі ўкраінскага палітыка з Беларусі

Афіцыйны Кіеў дагэтуль не атрымаў ад беларускага боку тлумачэнняў пра дэпартацыю ўкраінскага палітыка.
Нагадаем, у верасні на тэрыторыю Беларусі не быў дапушчаны лідэр украінскай партыі “Спас” Эдуард Каваленка. Ён ехаў транзітам у Расію.

Аднак падчас прахаджэння пашпартнага кантроля на мяжы беларускія памежнікі папрасілі Каваленку выйсці з вагона і заявілі, што ён – персона нон-грата ў Беларусі. Некалькі гадзінаў яго пратрымалі ў камеры, а пасля адправілі ва Украіну.

Ніякіх тлумачэнняў украінскі палітык так і не атрымаў. Зараз справу дэпартацыі з Беларусі Эдуарда Каваленкі трымае на кантролі Міністэрства замежных спраў Украіны.

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі