МЗС рэкамендуе нашым турыстам у Тунісе быць, як мага больш асцярожнымі

У афіцыйным звароце беларускага МЗС адзначаецца, што ў Тунісе захоўваецца пагроза тэрарыстычных актаў. Тым беларусам, якія ўжо знаходзяцца ў гэтай краіне, міністэрства рэкамендуе не наведваць месцы масавага збору народа і выконваць максімальныя меры засцярогі.

Нагадаем, тэракт адбыўся на курорце Эль-Кантаўі пад горадам Сус. Людзей расстраляў мясцовы студэнт, які хаваў аўтамат Калашнікава ў парасоне. Большасць загінулых — гэта брытанскія і нямецкія турысты. Сярод загінуўшых ёсць адна грамадзянка Расіі.

Міністр па справах турызму Туніса Сальма Луімі прызнала, што тэракт моцна паўплываў на турыстычную галіну краіны. У сувязі з гэтым улады краіны чакаюць істотнага скарачэння плыні турыстаў, што адаб'ецца ўронам каля 515 млн долараў, паведамляе ВВС.

Фота: pressa.today (з архіва відавочцы)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі