МЗС Літвы заклікае літоўцаў не наведваць Беларусь, нягледзячы на "бязвіз"
![МЗС Літвы заклікае літоўцаў не наведваць Беларусь, нягледзячы на "бязвіз"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sienos-statyba-su-baltarusija-ties-druskininkais-88933621.jpg.webp?itok=sGkx-eq0)
Міністэрства замежных спраў Літвы заклікае літоўцаў не наведваць Беларусь, нягледзячы на аб'яўлены "бязвіз". "У першую чаргу з-за дзеянняў краіны супраць уласных грамадзян, а таксама з-за яе датычнасці да ваеннай агрэсіі Расіі ва Украіне", — цытуе каментар прэс-службы знешнепалитычнага ведамства Delfi. Таксама там спасылаюцца на тое, што не атрымалі афіцыйнай інфармацыі з Мінска пра магчымасці для грамадзян Літвы наведваць РБ без віз.
Напярэдадні падобную заяву зрабіла МЗС Латвіі. Грамадзянам гэтай краіны не раяць наведваць Беларусь з-за пагрозы вярбоўкі спецслужбамі ці правакацый.
Грамадзянам Латвіі і Літвы віза для наведвання Беларусі не спатрэбіцца з 15 красавіка. "Бязвіз" уведзены ўладамі РБ на месяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.