МЗС Эстоніі асудзіў улады Беларусі за высылку дыпламатаў ЗША

Эстонія заклапочаная рашэннем беларускіх уладаў выслаць з краіны 10 дыпламатаў ЗША, якія працуюць у амбасадзе ў Мінску. Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт. Ён лічыць несур'ёзным тлумачэнне афіцыйнага Мінску пра зраўноўванне беларускай і амерыканскай амбасадаў па колькасці штату.

Міністр выказаў салідарнасць з ЗША і іх дыпламатамі. Ён прапанаваў Беларусі адмяніць сваё «недальнабачнае рашэнне». Кіраўнік МЗС Эстоніі выказаў упэўненасць, што Еўрапейскі Саюз неўзабаве выпрацуе па гэтым пытанні адзіную пазіцыю.

АФН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі