МЗС Беларусі просіць суграмадзян не ездзіць на Паўночны Каўказ

У сувязі з узброеным канфліктам у Паўднёвай Асеціі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь заклікала беларускіх грамадзян устрымацца ад паездак у гэты рэгіён.  Беларусаў, якія нейкім чынам маглі апынуцца ў зоне канфлікту, МЗС заклікаў звяртацца ў выпадку неабходнасці ў замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь. Ім прапануецца звяртацца ў беларускія амбасады ў Азербайджане і Арменіі, а таксама ў прадстаўніцтва беларускай амбасады ў Краснадары ў Расіі.

Беларускі бок таксама паінфармаваў, што авіярэйсы з Тбілісі ў Мінск ажыццяўляюцца ў штатным рэжыме: па чацвяргах, пятніцах і нядзелях у 04.35 па мясцовым часе.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі