МЗС Беларусі пратэстуе супраць санкцый, уведзеных Мінфінам ЗША

МЗС Беларусі ўручыў ноту пратэсту амбасадару ЗША ў нашай краіне Карэн Сцюарт. Беларускі бок пратэстуе супраць санкцый, уведзеных Мінфінам Злучаных Штатаў у адносінах канцэрна “Белнафтахім”. У дакуменце адзначаецца, што гэтае рашэнне парушае двухбаковыя дамоўленасці, а таксама нормы міжнароднага права. Беларускія ўлады патрабуюць ад ЗША вярнуць арыштаваныя актывы іх уладальніку – “Белнафтахіму” – і зняць усе абмежаванні, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, санкцыі былі ўведзеныя 13 лістапада. Мінфін ЗША патлумачыў яго такім чынам: “Мы робім больш жорсткімі санкцыі ў адносінах Лукашэнкі і яго бліжэйшых паплечнікаў, уводзячы абмежаванні супраць найбуйнейшага канцэрна, які знаходзіцца пад кантролем яго рэжыму”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі