МЗС Беларусі — пра санкцыі ЕС: уводзім свой "чорны спіс"

МЗС Беларусі — пра санкцыі ЕС: уводзім свой "чорны спіс"

МЗС Беларусі адрэагаваў на санкцыі ЕС, ухваленыя на саміце ў Бруселі. У "чорны спіс" трапіла каля 40 беларускіх афіцыйных асоб, адказных "за фальсіфікацыю выбараў і парушэнне правоў чалавека".

Беларускае знешнепалітычнае ведамства паведаміла пра ўвядзенне ў адказ свайго "чорнага спісу". "У адпаведнасці з цывілізаванай дыпламатычнай практыкай, якая скалалася, мы не будзем яго публікаваць", — падкрэсліваецца ў заяве.

МЗС Беларусі лічыць, што ЕС "аддаліў ад сябе свайго суседа — Беларусь". У заяве падрабязна выкладваюцца аргументы афіцыйнага Мінска. Падкрэсліваецца, што ўлады Беларусі "супраць канфрантацыі", "за дыялог і разуменне".

МЗС папярэджвае, што "далейшая раскрутка ЕС "санкцыйнага махавіка" можа прывесці да яшчэ больш сур'ёзных наступстваў". Што маецца на ўвазе? Выхад Беларусі з сумесных праграм і праектаў з ЕС, а таксама разгляд мэтазгоднасці захавання дыпламатычнай адносін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі