МЗС Беларусі адказаў на заяву ЕС: гэта зусім недарэчны ўчынак

МЗС Беларусі адказаў на заяву ЕС: гэта зусім недарэчны ўчынак

МЗС Беларусі адказаў на заяву заходніх дыпламатаў у абарону парваабаронцаў, журналістаў і прафсаюзных актывістаў. Афіцыйны Мінск лічыць, што гэта дыктат, непрыхаваны ціск і спроба ўмяшання ва ўнутраныя справы. Пра гэта ў каментары БЕЛТА заявіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі-прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

16 лютага ў Беларусі прайшлі ператрусы дома і на офісах у шэрагу актывістаў і журналістаў. На наступны дзень прэс-служба МУС паведаміла, што адбылося каля 90 ператрусаў. Падчас іх была забраная разнастайная літаратура (названая "пратэснай"), аргтэхніка, каля 80 тысяч долараў (у эквіваленце). У МУС заявілі, што яны шукаюць "крыніцы фінансавання пратэснай дзейнасці". Так у МУС называюць аплату штрафаў для асуджаных мірных пратэстоўцаў.

На гэтыя масавыя ператрусы прадстаўніцтва Еўрасаюза ад імя краін ЕС, прадстаўленых у Мінску, а таксама ад імя амбасадаў ЗША, Вялікабрытаніі і Швейцарыі выступіла з сумеснай заявай. Дыпламаты назвалі гэтыя дзеянні непрымальнымі і заклікалі афіцыйны Мінск спыніцца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі