Мытнікі абмяжуюць правоз алкаголю ў пунктах спрошчанага пропуску

Мытнікі абмяжуюць правоз алкаголю ў пунктах спрошчанага пропуску

У Беларусь нельга будзе правозіць алкаголь і піва ў багажы фізічных асобаў праз пункты спрошчанага пропуску. Адпаведная пастанова № 21 Дзяржаўнага мытнага камітэта набывае сілу 15 кастрычніка.

Дакумент скіраваны на спыненне фактаў увозу фізічнымі асобамі алкагольнай прадукцыі з мэтай яе ўцягвання ў незаконны эканамічны абарот. Раней такія факты здараліся, бо ў пунктах спрошчанага пропуску няма мытнага кантролю.

Пры гэтым у прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта паведамілі, што нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання фізічнымі асобамі праз пункты мытнага афармлення не змяніліся.

Фота: ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі