Вы тут

Мятальніца кап'я Халадовіч: Лукашэнка ў ложы, і бац — сіла адразу на 50% ўверх

Таццяна Халадовіч / Reuters

Кідальніца кап'я Таццяна Халадовіч у інтэрв'ю "Прессболу" распавяла, што дапамагло ёй на ІІ Еўрапейскіх гульнях у Мінску. 

Спартоўка распавяла, што да трэцяга дня спаборніцтваў пачувалася выціснутай як лімон. Тры дні запар выступаць вельмі цяжка, прызнаецца яна. 

"Увогуле, выходжу на фінал каманднага турніру ўжо пустая. А стадыён бітма. Прэзідэнт у ложку. І бац — сіла адразу на 50 адсоткаў ўверх", — падзялілася ўспамінамі Халадовіч.

На ІІ Еўрапейскіх гульнях Халадовіч заваявала залаты медаль. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.