Мясніковіч сказаў, калі адкрыецца новы будынак музея Вялікай Айчыннай вайны

Новы будынак мусілі здаць да траўня 2013 года, але не паспелі. Раней паведамлялася, што адкрыццё запланаванае на 3 ліпеня 2014-га. Аднак у сераду прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч назваў новы тэрмін — будаўнцтва мусіць быць завершанае да 1 жніўня, інфармуе БЕЛТА.


Дарэчы, сёння таксама было абвешчана, што да 1 снежня павінна пачаць працаваць "Чыжоўка-Арэна". На ёй, як і на "Мінск-Арэне", у наступным годзе будуць праходзіць матчы хакейнага чэмпіянату свету, які ўпершыню праводзіцца ў Беларусі.
 

Звольнены дырэктар Музея Вялікай Айчыннай вайны

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі