Мякярайнен выйграла гонку пераследу, Скардзіна — 26-я

6 снежня ў шведскім Эстэрсундзе скончыўся першы этап Кубка свету па біятлоне. Апошнім спаборніцтвам была жаночая гонка пераследу на 10 км. Яе выйграла фінка Кайса Мякярайнен (30.45,1), у якой былі 2 промахі на агнявых рубяжах. Дарацея Вірэр з Італіі (+1,9; 1 промах) была другой, Францыска Хільдэбранд з Нямеччыны (+3,3; без промахаў) — трэцяй.

Беларуска Надзея Скардзіна (на здымку), якая стартавала 56-й, у выніку заняла 26-е месца (+2.44,0), на агнявых рубяжах у яе не было промахаў. Дар'я Юркевіч заняла 41-е месца, Надзея Пісарава — 43-е. Ганна Сола не фінішавала з-за праблемаў з вінтоўкай.

Фота: БЕЛТА