Мядзведзеў: Расія, Беларусь і Казахстан самастойна ўступяць у СГА

Расія, Беларусь і Казахстан будуць самастойна ўступаць у Сусветную гандлёвую арганізацыю, але толькі пры ўмове ўзгаднення ўсіх пазіцый унутры Мытнага саюза. Такую заяву зрабіў расійскі прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў, паведамляе "Интерфакс". Паводле яго слоў, уступленне ў Сусветную гандлёвую арганізацыю "тройкі" Мытнага саюза "было б прыгожым", але яно "даволі праблематычнае". Таму ён бачыць толькі варыянт уступлення гэтых краін паасобку, як звычайна і ўступаюць іншыя краіны ў гэтую арганізацыю. За ўсю яе гісторыю не было прэцэдэнтаў, каб у СГА ўступаў нейкі блок ці саюз краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі