МВФ пагоршыў прагнозы па беларускай эканоміцы на 2019 і 2020 гады

МВФ пагоршыў прагнозы па беларускай эканоміцы на 2019 і 2020 гады

Міжнародны валютны фонд пагоршыў прагнозы па беларускай эканоміцы на 2019 і 2020 гады. Наша бліжэйшая будучыня бачыцца экспертам фонда бязрадаснай.

Сёлета па выніках года прагноз па росце валавага ўнутранага прадукта пагоршаны ўсяго на 0,3 працэнтныя пункты — з 1,8% да 1,5%. Але ў 2020-м МВФ прадказвае беларускай эканоміцы сапраўдную стагнацыю: прагноз пагоршаны адразу на 1,9 працэнтныя пункты.

Замест роста ВУП у 2,2%, прагназаванага раней, спецыялісты чакаюць сціплае станоўчае таптанне на месцы і +0,3%.

Гэта адбудзецца на фоне роста ВУП у Еўразоне не 1,4%, а ў Расіі на 1,9%.

МВФ таксама ўдакладніў прагноз па інфляцыі ў Беларусі. Паводле ацэнкі фонду, у 2019 годзе інфляцыя складзе 5,4% (раней чакалася 5%), у 2020 годзе — 4,8% (замест ранейшых 5%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі