Музыкантаў з гурта Tor band Дзмітрыя Галавача і Яўгена Бурло не выпусцілі пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Дзе яны цяпер — невядома. Як піша тг-канал "Флагшток", у Рагачоўскім і Жлобінскім РАУС адмовіліся нешта казаць пра затрыманых.
Каб атрымаць інфармацыю, сваякі музыкаў мусяць прыйсці ў міліцыю асабіста з пашпартамі.
Як распавядала Еўрарадыё, музыкаў разам з жонкамі затрымалі 28 кастрычніка і прысудзілі ім па 15 сутак арышту. Іх сацсеткі і песні прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Пазней сілавікі атрымалі паролі ад сацсетак гурта і сталі выдаляць папулярныя кліпы.
Tor band — беларускі гурт. Іх кліпы на песні “Мы — не "народец"”, “Жыве”, “Кто, если не ты?!” набралі на YouTube больш за мільён праглядаў.