Музыка, з якім у Казахстане запісалі "пакаяльнае" відэа, вярнуўся ў Кыргызстан

Музыка, з якім у Казахстане запісалі "пакаяльнае" відэа, вярнуўся ў Кыргызстан

Джазавы музыка Вікрам Рузахунаў, з якога ў Казахстане зрабілі "баевіка", вярнуўся ў Кыргызстан, паведамляе kloop.kg. Раней казахстанскія СМІ распаўсюджвалі “пакаяльнае” відэа з ім пра нібыта ўдзел у пратэстах за грошы. Цяпер жа на відэа МУС Кыргызстана ён дзякуе і праваахоўнікам, і дыпламатам сваёй краіны, якія дапамаглі яму выйсці на свабоду і прыехаць на радзіму. На мяжы музыку сустрэлі сваякі і журналісты.

Рузахунаў заявіў, што вымушаны быў сказаць на камеру, што за грошы ўдзельнічаў у "масавых беспарадках" у Казахстане. На згаданым відэа відаць, што ён быў збіты. Па словах музыкі, яго жорстка затрымалі, але пасля не катавалі. Даючы "прызнанне", ён спадзяваўся на дэпартацыю (пра такі варыянт пачуў ад сукамернікаў).

Сітуацыя абурыла ўлады Кыргызстана, якія дамагліся вызвалення свайго грамадзяніна.

Вікрам Рузахунаў часта гастраляваў у Алматы. Напярэдадні Новага года яго зноў запрасілі даць канцэрт, і ён апынуўся ў Казахстане ў час палітычнага крызісу. Калі пачаліся мітынгі, паспрабаваў выехаць у Кыргызстан, і быў затрыманы. Музыка называе сябе "ахвярай абставін".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі