Музыка Ігар Банцар абвясціў у судзе сухую галадоўку

Музыка Ігар Банцар абвясціў у судзе сухую галадоўку

Гродзенскі музыка Ігар Банцар у судзе абвясціў сухую галадоўку. Таксама ён запатрабаваў весці працэс па-беларуску і адмовіўся ад адвакатаў. 

Суд над Банцарам пачаўся 3 сакавіка. Яго вінавацяць у хуліганстве (ч. 3 арт. 339): уначы 5 верасня музыка танчыў без майткоў каля міліцэйскага аўтамабіля. З 20 кастрычніка музыку трымаюць у гродзенскай турме. 

На працэс Банцар прыйшоў з аркушам паперы, на якім напісаў "Справялівасці няма". Каб ён не пабачыў падтрымкі, людзям загадалі схавацца за дзвярыма на лесвіцы перад тым, як завесці падсуднага ў залу.

падчас працэсу Банцар спяваў песні і казаў: "Гэта не суд". Канваіру ён заявіў: "Я цябе запомніў".

Ігар Банцар — вядомая асоба ў гродзенскім музычным і культурніцкім андэграўндзе. Ён аўтар правакацыйных перформансаў. Падчас кіравання Лукашэнкі музыку затрымлівалі, ён неаднойчы сядзеў за кратамі і галадаваў на знак пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі