Мужчыну аштрафавалі на $50 за дзіця, якое выпала з машыны падчас руху (відэа)

Мужчыну аштрафавалі на $50 за дзіця, якое выпала з машыны падчас руху (відэа)

У Стаўрапольскім краі Расіі аштрафавалі на 3000 тысячы расійскіх рублёў (гэта крыху больш за 50 долараў) 29-гадовага жыхара Есентукоў за здарэнне, якое адбылося з яго 4-гадовым пляменнікам. На відэа, якое з’явілася ў інтэрнэце, відаць, як хлопчык выпаў з легкавіка і апынуўся на асфальце на праезнай частцы дарогі. На шчасце, ён не атрымаў траўмаў і не патрапіў пад іншы аўтамабіль.

Як піша ria.ru, паліцэйскія правялі праверку пасля з’яўлення відэа. Высветлілася, што хлопчык сядзеў на заднім сядзенні аўтамабіля. Па словах кіроўцы, падчас руху дзіця выпадкова адчыніла дзверы і выпала з машыны. Хуткасць яе ў той момант была невысокай. Штраф мужчына заплаціць за парушэнне патрабаванняў да перавозкі дзяцей. Таксама з ім супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правялі прафілактычную гутарку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі