Мужчына вырваў сабе ўсе зубы, каб засунуць у рот 500 саломінак (відэа)

Мужчына вырваў сабе ўсе зубы, каб засунуць у рот 500 саломінак (відэа)

Мужчына вырваў сабе ўсе зубы, каб засунуць у рот 500 саломінак і свечак. Жыхар індыйскага горада Нью-Дэлі Хар Паркаш Рышы апантаны ўстанаўленнем рэкордаў. Раней ён вырабіў сабе на целе 366 татуіровак у выглядзе сцягоў розных краін свету. Пасля вырваў зубы, а цяпер мужчына займаецца вырабам максімальнай колькасці татуіровак з партрэтамі сусветных лідараў, інфармуе Delfi.

Вядома, што індыйцу 74 гады. Упершыню ён трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса 26 гадоў таму, калі з сябрамі няспынна ездзіў на скутэрах на працягу 1001 гадзіны. З таго часу на яго рахунку больш за 20 сусветных рэкордаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі