Мусульмане Масквы збіраюць грошы для сям’і забітай няней дзяўчынкі

Мусульмане Масквы збіраюць грошы для сям’і забітай няней дзяўчынкі

Духоўнае ўпраўленне мусульманаў Масквы абвясціла пра пачатак збору сродкаў для сям’і чатырохгадовай дзяўчынкі, якую жорстка забіла няня-узбечка. Збор будзе праводзіцца ў мячэцях і абшчынах Масквы падчас пятнічнага намазу, на які прыходзяць тысячы мусульманаў.

Гэтую акцыю пазіцыянуюць як “сімвал духоўнага згуртавання перад абліччам гора цэлай сям’і і ўсяго ўзрушанага да глыбіні душы расійскага грамадства”.

Ва ўпраўленні таксама выказалі шкадаванне ў сувязі з тым, што злачынства, “якое выходзіць за ўсе рамкі чалавечай маралі”, падаецца “як здзейсненае чалавекам, які адносіць сябе да ісламскага веравызнання”, перадае ВВС.

Забойства адбылося 29 лютага. Па версіі следства, ураджэнка Узбекістану Гюльчахра Бабакулава, якая працавала няней нелегальна, дачакалася, пакуль бацькі падапечнай сыдуць на працу і забіла дзіця. Затым яна абезгаловіла труп, падпаліла кватэру і сышла. Яе заўважылі мінакі ля метро “Кастрычніцкае поле”. Жанчына размахвала адрэзанай галавой дзіця, крычала “Алах акбар” і пагражала ўзарваць сябе. Пасля яе затрымалі.

Раней паведамлялася, што ў сябе на радзіме Бабакулава неаднаразова лекавалася ў стацыянары ад псіхіятрычнага захворвання, якое ў яе знайшлі яшчэ ў 1999 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі