Вы тут

МУС заяўляе пра затрыманне неанацыста ў Віцебску

У Віцебску затрымалі неанацыста / кадр з відэа

У Віцебску за рэабілітацыю нацызму затрымалі 33-гадовага мясцовага жыхара, паведамляе прэс-служба МУС.

Па іх словах, з верасня 2018 года мужчына размяшчаў і захоўваў на сваёй адкрытай старонцы ў сацсетцы "ВКонтакте" "тэкставыя і візуальныя матэрыялы, якія ўсхваляюць ідэі неанацызму, калабарацыяністаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі ў перыяд фашысцкай акупацыі, а таксама салдат нацысцкай Германіі". Дарэчы, у жніўні 2021-га суд прызнаў яго старонку ў сацсетцы экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Дома ў віцябляніна адбыўся ператрус. У яго знайшлі нацысцкую сімволіку і атрыбутыку. На відэа бачна, што на сценцы ў мужчыны вісеў партрэт Гітлера.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.