МУС завяршыла расследаванне справы па беспарадках у Адэсе 2 траўня

Пра яго завяршэнне паведаміў дарадца міністра МУС Заран Шкірак. Паводле яго слоў, якія перадае УНІАН, матэрыялы на 23 асобы — арганізатараў і актыўных удзельнікаў беспарадкаў — накіруюць у суд пасля таго, як яны і іх адвакаты скончаць знаёміцца з дакументамі дасудовага следства. Яшчэ 9 падазраваных па гэтай справе праваахоўныя органы працягваюць шукаць. 

Шкірак нагадаў, што ў выніку пажару 2 траўня ў Доме прафсаюзаў у Адэсе загінулі 48 чалавек, больш за 250 атрымалі цялесныя пашкоджанні, у тым ліку падчас масавых беспарадкаў. 

Нагадаем, што 2 траўня ў Адэсе адбыліся сутыякі паміж сепаратыстамі і праўкраінскімі актывістамі. Акрамя таго, у размешчаным на Куліковым полі Доме прафсаюзаў, дзе было шмат людзей, пачаўся пажар, падчас якога таксама загінулі грамадзяне.  

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі