МУС: У краіне пратэстуе каля 3000 чалавек

Марш Герояў у Мінску 13 верасня 2020 года / Еўрарадыё
Марш Герояў у Мінску 13 верасня 2020 года / Еўрарадыё

13 верасня па ўсёй Беларусі на пратэсты выйшла каля 3000 чалавек. Пра гэта паведамляе ТГ-канал прэс-сакратара МУС. Вольга Чамаданава піша, што на 15:00 у краіне зафіксавана 17 "ачагоў пратэстнай накіраванасці" і "абстаноўка на фоне нядзельных несанкцыянаваных мерапрыемстваў кантралюемая".

Паводле інфармацыі МУС, у Мінску затрымана каля 250 чалавек.

"Усе яны выкарыстоўвалі сцягі і іншую сімволіку, незарэгістраваную ва ўстаноўленым парадку, і плакаты рознага зместу, у тым ліку абразлівага", — сцвярджае прэс-сакратар.

Дарэчы, журналісты Еўрарадыё, якія сёння асвятляюць Марш Герояў у Мінску, кажуць, што на вуліцы сталіцы выйшла "мора людзей" — значна больш, чым у папярэднія нядзелі, калі акцыі налічвалі больш за 150 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі