МУС: у Гродне настаўнік працы пагражаў бацьку-міліцыянеру вучаніцы

МУС: у Гродне настаўнік працы пагражаў бацьку-міліцыянеру вучаніцы

Прэс-служба МУС працягвае распавядаць пра шматлікія гісторыі пагроз міліцыянерам у розных рэгіёнах Беларусі, якія пачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. У Гродне настаўнік працы пагражаў бацьку-міліцыянеру вучаніцы. Сцвярджаецца, што 32-гадовы мужчына апынуўся пад уплывам "дэструктыўных тэлеграм-каналаў". Ён "мэтанакіравана" праверыў даныя пра бацькоў сваіх вучняў і высветліў, што ў адной дзяўчынкі бацька служыць у органах унутраных спраў.

Як паведамляе МУС, "у прысутнасці аднакласнікаў настаўнік назваў прозвішча школьніцы, і калі яна адазвалася, сказаў перадаць бацьку "прывітанне". "З народам міліцыі нельга так паступаць", — дадаў ён, маючы на ўвазе гвалт сілавікоў. А далей педагог нібыта пагражаў і абражаў яе сям'ю. Цяпер жа настаўнік папрасіў прабачэння ў міліцыянера і яго блізкіх.

Матэрыялы праверкі, якую правяла міліцыя, перадалі ў Следчы камітэт. Раней мужчына праблем з законам не меў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі