Жонкі міліцыянераў — Караеву: нашых мужоў абзываюць сваякі і сябры

Жонкі міліцыянераў — Караеву: нашых мужоў абзываюць сваякі і сябры

Прэс-служба МУС Беларусі ў ВК змясціла ліст двух жонак дзейных міліцыянераў з Мінскай вобласці да міністра Юрыя Караева. У ім яны скардзяцца, што на іх мужоў пасля пачатку масавых пратэстаў "сталі псіхалагічна ціснуць... сваякі, так званыя сябры, абзываючы іх непрыстойнымі словамі". Але яны "з'яўляюцца патрыётамі сваёй краіны" і навучаюць сваіх дзяцей "любіць сваю Радзіму".

"Дзякуй Вам за тое, што даеце веру дзейным супрацоўнікам міліцыі...", — пішуць жанчыны, якія проста захапляюцца міністрам. Яны просяць Юрыя Караева "і ў далейшым падтрымліваць дзейных міліцыянераў".

Жонкі міліцыянераў — Караеву: нашых мужоў абзываюць сваякі і сябры
vk.com/mvdgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі