МУС: грамадзяне фатаграфуюць свае геніталіі і дасылаюць міліцыянерам

МУС: грамадзяне фатаграфуюць свае геніталіі і дасылаюць міліцыянерам

Беларускія сілавікі заяўляюць пра актывізацыю іх цкавання ў інтэрнэце. Штодня МУС агучвае ўсё новыя і новыя факты. У інтэрв'ю kp.by выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўлення міліцыі па Мінскай вобласці Уладзіслаў Алейнікаў распавёў, што грамадзяне фатаграфуюць свае геніталіі і дасылаюць здымкі міліцыянерам. І пішуць, "што з дапамогай палавых органаў зробяць з супрацоўнікам". Зразумела, што пасля такога яны абураныя. У МУС лічаць, што такім чынам невядомыя спрабуюць аказаць "псіхалагічнае ўздзеянне".

Таксама Алейнікаў прыгадаў выпадкі, калі з могілак невядомыя бралі вянкі з крыжамі і падкідвалі іх на парог бацькам супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Ёсць выпадкі, калі па фактах пагроз і абраз былі распачатыя крымінальныя справы.

Улады ніяк не тлумачаць, што ж такое сёлета здарылася з "памяркоўнымі" беларусамі па ўсёй краіне, чаму пачаліся гэтыя пагрозы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі