МУС: у Беларусі затрымана яшчэ 2 тысячы чалавек

МУС: у Беларусі затрымана яшчэ 2 тысячы чалавек

МУС Беларусі выступіў з афіцыйнай заявай пра падзеі 10-11 жніўня. Увечары ў панядзелак у Беларусі аднавіліся пратэсты супраць фальсіфікацый выбараў і за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі. Калі 9 жніўня было затрымана каля 3 тысяч чалавек, дык 10-га — больш за 2 тысячы. Найбольш масавыя пратэсты прайшлі ў Мінску, Брэсце, Магілёве і Наваполацку, адзначае прэс-служба міністэрства.

У МУС заяўляюць пра "факты адкрытага супрацьстаяння органам правапарадку" і пра тое, што яны "зафіксаваны". Згадваюцца "шматлікія напады на супрацоўнікаў міліцыі і пашкоджанні транспартных сродкаў". У сутыкненнях пацярпеў 21 супрацоўнік міліцыі і ўнутраных войск, 5 з іх шпіталізаваны (напярэдадні пацярпела 38 міліцыянераў). Пра колькасць пацярпелых пратэстоўцаў МУС не паведамляе, адсылае да Міністэрства аховы здароўя.

Падкрэсліваецца, што ўдзельнікі акцый пратэсту выкарыстоўвалі "дымавыя шашкі і бутэлькі з запальваючай сумессю", а аўтамабілісты наўмысна перакрывалі рух і сігналілі. Згадваюцца і пабудаваныя барыкады. Сцвярджаецца, што спецсродкі для разгону натоўпаў актыўна выкарыстоўваліся толькі ў Мінску і Наваполацку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі