МУС Расіі аб'явіла ўсіх беларускіх "злодзеяў у законе" персонамі нон грата

МУС Расіі аб'явіла ўсіх беларускіх "злодзеяў у законе" персонамі нон грата

Міністэрства ўнутраных спраў Расіі аб'явіла пажыццёва ўсіх беларускіх "злодзеяў у законе" персонамі нон грата. Такое рашэнне прыняў асабіста міністр унутраных спраў Расіі Уладзімір Калакольцаў, інфармуе сайт crimerussia.com.

Супрацоўнікі МУС Расіі ўжо праінфармавалі беларускіх "злодзеяў у законе" пра забарону на ўезд на расійскую тэрыторыю. Іх, дарэчы, чатыры чалавекі, большасць — "хрэснікі" скандальнай дубайской "сходкі", таму тытул знаходзіцца пад пытаннем. Гэта — Павел Алексяевіч ("Паштэт"), Аляксандр Мядзведзеў ("Медзведзяня"), Алег Герасімовіч ("Муму") і Руслан Лебедзеў ("Лебедзь").

У апазіцыі да згаданых асобаў знаходзіўся Аляксандр Кушняроў ("Саша Кушнер"). Але два гады таму яго пазбавіў тытула "Шакро Малады". Летась Кушняроў пераехаў у Турцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі