Вы тут

МУС назвала колькасць мігрантаў, якія пакінулі Беларусь у панядзелак

Мігранты з лагістычнага цэнтра ў чарзе па прадукты / БЕЛТА​

У панядзелак, 22 лістапада, Беларусь пакінулі 118 бежанцаў, паведамляе Sputnik Беларусь са спасылкай на кіраўніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксея Бегуна

Гаворка не ідзе пра тых мігрантаў, якія знаходзяцца цяпер на беларуска-польскай мяжы, удакладніў прадстаўнік міністэрства. 

У цяперашні час яшчэ адна група мігрантаў рыхтуецца да вылету з Мінска на радзіму.

"Яны знаходзяцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, прайшлі ўсе мытныя і памежныя працэдуры", — расказаў Бягун.

Што тычыцца мігрантаў, якія пражываюць цяпер у лагістычным цэнтры, то ўсе яны хочуць трапіць у Германію, сказаў кіраўнік дэпартамента МУС. Ніхто з іх не звяртаўся да беларускага боку з просьбамі аб прытулку.

Як паведамляла Еўрарадыё, 18 лістапада эвакуацыйны самалёт даставіў 430 іракскіх мігрантаў на радзіму з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.