Вы тут

МУС Літвы: атака мігрантамі з Беларусі не скончылася

На літоўскай мяжы / delfi.lt

У Вільні заявілі, што праз Расію сфармаваны новы маршрут нелегальнай міграцыі. Таму атака мігрантамі з Беларусі не скончылася. Прадстаўнік МУС Літвы Дарус Дамаркас кажа, што "людзі прыбываюць у Маскву, а паколькі доступ у Беларусь не абмежаваны, яны прыбываюць у Беларусь". А далей "прадстаўнікі беларускага рэжыму накіроўваюць іх у Еўрасаюз".

Літоўскія сілавікі фіксуюць нелегалаў не толькі з краін Блізкага Усходу, з Беларусі прыходзяць нават кубінцы. "У нас ёсць такія звесткі, што ёсць рэйсы ў Маскву не толькі з Блізкага Усходу, напрыклад, з Кубы, а потым цягніком у Беларусь, а з Беларусі ў Еўрасаюз", цытуе словы Дамаркаса Delfi.

Новую тэндэнцыю, калі мігранты дабіраліся ў Беларусь праз Расію, Міністэрства ўнутраных спраў Літвы заўважыла яшчэ ў сакавіку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.