Вы тут

МУС Беларусі ўстанавіла квоты для ўцекачоў на 2017 год

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

МУС Беларусі ўстанавіла размеркавальныя квоты рэгістрацыі хадатайстваў аб прадастаўленні статуса ўцекача на 2017 год. Адпаведны дакумент у пятніцу быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пастанову № 350 ад 30 снежня 2016-га падпісаў генерал-маёр міліцыі Мікалай Мельнічэнка, намеснік міністра ўнутраных спраў.

Сёлета статус уцекача ў Беларусі могуць атрымаць 800 чалавек. Найбольш у Віцебскай і Гомельскай абласцях — па 170 чалавек, найменш у Гродзенскай вобласці — 95.

Пастанова МУС пачынае дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання.

Як паведамляла Еўрарадыё, днямі стала вядома, што Еўрасаюз прафінансуе стварэнне ў Беларусі некалькіх цэнтраў размяшчэння мігрантаў.