Вы тут

МУС Беларусі атрымае дадатковыя $4,5 млн з бюджэту

Працуе мінская міліцыя / minsknews.by

МУС Беларусі атрымае дадатковыя грошы з бюджэту. Урад прыняў пастанову аб пераразмеркаванні яго выдаткаў (№ 333 ад 25 траўня), яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У адпаведнасці з дакументам, Мінфіну даручана выдаткі на органы ўнутраных спраў у 2022 годзе павялічыць на 11,6 млн рублёў (гэта каля 4,5 млн долараў). З гэтай сумы 3,7 млн рублёў пойдзе на заробкі, 2 млн — на аплату транспартных паслуг, амаль столькі ж — на набыццё рэчавай маёмасці, 4 млн рублёў — на сістэму абароны інфармацыі.

У бюджэце на гэты год першапачаткова на МУС было выдзелена 1,1 млрд рублёў. Цяпер жа урад адзначае, што дадатковыя сродкі з'явяцца "за кошт адпаведнага змяншэння выдаткаў, прадугледжаных Міністэрству ўнутраных спраў на іншыя агульнадзяржаўныя пытанні для вырабу дакументаў, якія сведчаць асобу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.