МУС: амаль кожны пяты працаўладкаваны ў Беларусі замежнік — кітаец

МУС: амаль кожны пяты працаўладкаваны ў Беларусі замежнік — кітаец

Найбольш працоўных мігрантаў прыязджае ў Беларусь з Расіі. Гэта 6,7 тысячы чалавек з 20,8 тысячы замежнікаў. Па звестках МУС, амаль кожны пяты працаўладкаваны ў Беларусі замежнік — кітаец (4,3 тысячы). На трэцім месцы ўкраінцы, якіх летась прыехала на працу каля 3100 чалавек.

На працу ў нашу краіну прыязджаюць грамадзяне і з вельмі далёкіх краін. Па адным спецыялісце прыехалі з Конга, Камеруна, Уругвая, Маўрытаніі, Буркіна-Фасо, Трынідада і Табага.

Сярод двух дзясяткаў тысяч працоўных мігрантаў больш за 3 тысячы — кваліфікаваныя працаўнікі і спецыялісты, больш за 5 тысяч маюць рабочыя спецыяльнасці. Працуюць у сельскай гаспадарцы крыху больш за 400 замежнікаў.

У 2019 годзе працоўных мігрантаў стала на 4,7 тысячы больш, чым было ў 2018 годзе. Яны працуюць у асноўным у Мінску, Мінскай і Гродзенскай абласцях, найменш — у Магілёўскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі