МТЗ-РІПА, "Тарпеда" і БАТЭ - лідэры чэмпіянату Беларусі па футболе

У панядзелак прайшлі чарговыя матчы 2-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Мінскі МТЗ-РІПА на сваім полі разграміў наваполацкі "Нафтан" з лікам 4:0.
МТЗ-РІПА, як і жодзінскае "Тарпеда", набраў 6 ачкоў. Барысаўскі БАТЭ выйграў у гасцях у "Мінска" - 1:0 - і таксама набраў 6 ачкоў.

"Дынама" (Брэст) і "Шахцёр" згулялі ўнічыю 1:1, а "Нёман" на сваім полі прайграў "Дняпру" - 0:1.

Адзначым, што, як і ў стартавым матчы, гулец каманды Юрыя Пунтуса Мікалай Рындзюк забіў два мячы і цяпер ён — найлепшы бамбардзір чэмпіянату.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі